Файлы для спампоўвання

Лагатып
Каталогі

Даведка аб кампаніі

ААТ «Керамін» – адно з найбуйнейшых у Еўропе прадпрыемстваў – вытворцаў керамічнай пліткі, керамічнага граніту, санітарнай керамікі і керамічнай цэглы.
 
Багатая гісторыя і шматгатовы вопыт у спалучэнні з пастаянным удасканаленнем абсталявання і тэхналагічных працэсаў дае нам магчымасць вырабляць сучасную, актуальную прадукцыю высокай якасці, здольную задаволіць запыты самых патрабавальных спажыўцоў.
 
Адсочваючы тэндэнцыі рынку і знаходзячыся ў пастаянным творчым пошуку, мы штогадова абнаўляем таварную праграму, уводзячы новыя калекцыі, якія адпавядаюць сусветным тэндэнцыям керамічнага дызайну. З 2006 года навінкі штогадова выстаўляюцца на найбуйнейшым міжнародным керамічным форуме Cersaie у італьянскім горадзе Балоньі, нязменна атрымліваючы высокія ацэнкі наведвальнікаў і экспертаў галіны.
 
Наша прадпрыемства сертыфікавана на адпаведнасць міжнародным стандартам сістэмы менеджменту якасці (ISO 9001) і экалагічнага менеджменту (ISO 14001).
Сёння «Керамін» – гэта сучасны стыль і дызайн, які стварае новую эстэтыку ўспрымання інтэр’еру, гэта надзейная і даступная якасць, гэта прэстыж і вартасць выбару.